
Выстава мастацкага тэкстылю
- Details
- Створана 11.03.2021 10:51
4 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве адкрылася выстава мастацкага тэкстылю «Тэкстыльныя палітры» студэнтаў кафедры дызайну і моды УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў I і II курсаў спецыяльнасці «Дызайн тэкстыльных вырабаў». Удзельнікі эксперыментуюць з колерам і фактурай, дэманструючы разнастайнасць кампазіцыйных і каляровых рашэнняў. Прапанаваны варыянты розных тэкстыльных тэхнік: ручное ткацтва, мокрае качанне на сетцы, качанне з дзіркамі, вышыўка бісерам і інш.
Куратар выставы – дацэнт кафедры дызайну і моды, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Лісоўская.
Выстава адкрыта да 4 красавіка.



































