
Да 90-годдзя з дня заснавання Усесаюзнай піянерскай арганізацыі
- Details
- Створана 23.05.2012 16:11
19 мая 2012 года споўнілася 90 гадоў піянерскай арганізацыі (1922–1990). Да гэтага дня аддзел дзіцячай літаратуры падрыхтаваў літаратурна-музычнае мерапрыемства “Краіна піянерыя”, на якое запрасілі 3 “В” клас СШ № 25 г. Віцебска.
Дзеці даведаліся пра гісторыю і сучаснае жыццё піянерскай арганізацыі, пачулі сёння забытыя піянерскія песні і вершы, адкрылі для сябе шмат новых і цікавых твораў пра піянераў. Вялікую цікавасць выклікала выстава “Іскры піянерскіх кастроў”, на якой былі прадстаўлены атрыбуты піянерскага жыцця (значкі, горн, гальштук), фотаздымкі і граматы савецкіх піянераў, партрэты і кнігі пра піянераў-герояў, піянерскія часопісы і газеты.


















































