
Абласны семінар
- Details
- Створана 18.03.2021 10:31
17 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў абласны семінар «Пытанні прыцягнення бязвыплатнай замежнай дапамогі ўстановамі культуры і ўстановамі адукацыі ў сферы культуры», арганізаваны ўпраўленнем культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
У семінары прынялі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Зоя Гукава, спецыялісты абласных, гарадскіх і раённых устаноў культуры Віцебскай вобласці.
Пра асаблівасці праектнага менеджменту расказала дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы «Традыцыі і інавацыі Паазер'я» Надзея Дударонак. Вопытам работы з міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях рэалізацыі гуманітарных праектаў падзяліліся дырэктар ДУ «ТЦСАН Віцебскага раёна» Кацярына Лазоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Інэса Крукоўская, дырэктар ДУ «ЦБС г. Віцебска» Алена Багацёнак.


































