
Адкрыцце выставы «Жаночы партрэт»
- Details
- Створана 18.03.2021 11:18
17 сакавіка ў рамках праекта «Свет кнігі. Свет творчасці» ў бібліятэцы адкрылася выстава творчых работ вучняў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (аддзел выяўленчага мастацтва) «Жаночы партрэт». На выставе прадстаўлены работы навучэнцаў аб'яднання па інтарэсах «Страна Чудотворье».
Юныя мастакі ў сваіх карцінах пастараліся ўвасобіць розныя вобразы жанчыны. Дзеці 6–8 гадоў адлюстравалі самага дарагога чалавека на зямлі – маці, вучні другога года навучання малявалі вядомых жанчын разнастайных прафесій – пісьменніц, касманаўтаў, навукоўцаў, артыстак, а старэйшыя дзеці паспрабавалі сябе ў капіраванні партрэтаў жывапісцаў даўніх эпох – П. А. Рэнуара, П. П. Рубенса, І. М. Крамскога і іншых.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся супрацоўнікі ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Вольга Мікалаеўна Кур'яновіч (метадыст аддзела выяўленчага мастацтва) і Валянціна Аляксандраўна Арцеменка (педагог аб'яднання па інтарэсах «Страна Чудотворье»).
Выстава будзе дзейнічаць да 28 сакавіка. Запрашаем усіх жадаючых.


































