
Бібліятэчны ўрок «Чароўны свет творчасці»
- Details
- Створана 19.03.2021 15:26
18 сакавіка супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Таццяна Лузан і Таццяна Гузенок правялі бібліятэчны ўрок «Чароўны свет творчасці» для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 40 г. Віцебска.
Падчас агляду выданняў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве з фонду аддзела дзіцячай літаратуры школьнікі даведаліся аб відах і разнастайнасці тэхнік дэкаратыўна-прыкладной творчасці, азнаёміліся з гісторыяй узнікнення арыгамі і легендай пра японскую дзяўчынку Садако з кнігі Элеаноры Кор «Садако і тысяча папяровых жураўлікаў». Затым дзеці выканалі творчае заданне – пад кіраўніцтвам бібліятэкараў зрабілі прыгожыя вырабы з паперы.


































