
1 красавіка – Міжнародны дзень птушак
- Details
- Створана 30.03.2021 15:48
Штогод 1 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень птушак. Яго мэта – захаванне відавой разнастайнасці і колькасці птушак на планеце.
Дзень птушак з'яўляецца найстарэйшым святам экалагічнага календара – яго адзначаюць з 1906 года.
Аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры падрыхтаваў інфармацыйнае відэа, прымеркаванае да Міжнароднага дня птушак.


































