
Траццякоўская галерэя: даступнае сховішча вытанчаных мастацтваў
- Details
- Створана 18.05.2012 08:22
Да Міжнароднага дня музееў, які традыцыйна адзначаецца 18 мая, пачынаючы з 1977 года, аддзел літаратуры па мастацтве падрыхтаваў электронную выставу «Доступное хранилище изящных искусств», прысвечаную аднаму з найбуйнейшых музеяў Расіі – Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
2012 год стаў юбілейным для яе заснавальніка, калекцыянера і мецэната Паўла Міхайлавіча Траццякова (1832–1898), жыццёвае крэда якога заключалася ў тым, каб “набытае ад грамадства вярнулася таксама грамадству (народу) ў якіх-небудзь карысных установах”. Для таго, каб найбольш поўна ўявіць гэту магутную фігуру празарлівага грамадскага дзеяча – прадпрымальніка, дабрачынца, стваральніка першага агульнадаступнага музея, а таксама пазнаёміцца з калекцыяй рускага мастацтва, прапануем віртуальнае падарожжа па галерэі, якое ахіне вас не толькі ў атмасферу другой паловы XIX ст., але і пазнаёміць з яе экспазіцыйна-асветніцкай дзейнасцю на сучасным этапе.


































