
Адкрыццё выставы фларыстыкі Таццяны Макарэвіч
- Details
- Створана 05.04.2021 10:10
4 красавіка адкрылася выстава фларыстычных работ «У каралеўстве кветак» члена народнага клуба «Анюта» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"» Таццяны Макарэвіч.
Прыгожыя ружы, таямнічыя півоні, высакародныя архідэі і іншыя кветкі можна ўбачыць на выставе. З велізарнай разнастайнасці прыродных матэрыялаў Таццяна Леанідаўна стварае дзіўныя работы ў розных тэхніках – калаж з элементамі нітачнай графікі, фларыстычны вітраж, карціны ў змешанай тэхніцы і тэхніцы плоскасцевай фларыстыкі.
Выстава адкрыта да 20 красавіка.


































