
Выстава-прагляд літаратуры “Навука сямейнага шчасця”
- Details
- Створана 16.05.2012 15:02
У агульнай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна прадстаўлена выстава-прагляд літаратуры “Навука сямейнага шчасця”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і, які штогод адзначаецца 15 мая. Выстава ўключае наступныя раздзелы: “Сацыяльная абарона сям'і”, “Сям'я ў сучасным свеце”, “Культура сям'і”, “Псіхалагічнае здароўе сям'і”.



































