
Модульны курс «Асновы псіхалагічнага здароўя»
- Details
- Створана 21.04.2021 13:37
19 і 20 красавіка ў межах модульнага курсу «Асновы псіхалагічнага здароўя» ў бібліятэцы сумесна з ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» прайшлі сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы № 30 г. Віцебска.
Псіхолаг Анжаліка Дзіканава правяла лекцыі «Як зберагчы сябе ад шкодных звычак», «Што рабіць з трывожнасцю» і псіхалагічныя трэнінгі «Я ўмею гаварыць "Не"», «Рыхтуемся да экзамену: праяўляем спакой».
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны тэматычныя выставы.


































