
«Хрыстос Уваскрос! Велікодны зборнік»
- Details
- Створана 27.04.2021 10:00
Да Дня Светлага Хрыстова Уваскрэсення ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» агульная чытальная зала прадстаўляе віртуальную прэзентацыю кнігі «Хрыстос Уваскрос! Велікодны зборнік».
У яго ўвайшлі творы рускіх пісьменнікаў, фрагменты пропаведзяў, павучанняў выдатных дзеячаў Рускай Праваслаўнай Царквы.
Выданне Срэценскага манастыра ілюстравана рэпрадукцыямі абразоў, карцін славутых мастакоў, старадаўніх паштовак і фотаздымкаў.
Перагортваючы старонкі кнігі, вы зможаце адчуць святочную атмасферу самага галоўнага свята Праваслаўнай царквы.
Няхай ваша жыццё будзе напоўнена шчасцем, надзеяй і благадаццю!


































