
Лекцыя Аляксандра Іванова «Бедны рамантык»
- Details
- Створана 03.05.2021 08:50
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 24 мая адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова пра жыццё і творчасць Франца Шуберта «Бедны рамантык».
Пражыўшы ўсяго 31 год, аўстрыйскі кампазітар пакінуў пасля сябе яркі след. Народжаны стаць яшчэ адным венскім класікам, Шуберт, у сілу перанесеных пакут і нягод, прыўнёс у музыку глыбокія асабістыя перажыванні. Так зараджаўся рамантызм. На змену строгім класічным правілам, якія прызнавалі толькі ўзорную стрыманасць, сіметрыю і спакойныя кансанансы, прыйшлі пратэстныя, выбуховыя рытмы, выразныя, поўныя сапраўдных пачуццяў мелодыі, напружаныя гармоніі.
Вечна малады рамантык, які шмат пакутаваў на сваім нядоўгім жыццёвым шляху, здолеў выказаць усе свае глыбокія пачуцці ў музыцы, навучыў слухачоў любіць такую «не ідэальную», «не ўзорную» (класічную) музыку, поўную душэўных пакут.
Па сутнасці, уся музыка Шуберта – гэта бясконцы маналог з найтонкай рэфлексіяй сталага не па гадах чалавека. Тут няма дыялогу з публікай, спробы спадабацца і выклікаць уражанне. Уся яна вельмі камерная, нават інтымная ў нейкім сэнсе. І напоўнена бясконцай шчырасцю пачуццяў. Глыбокія перажыванні сваёй зямной адзіноты, пазбаўленняў, горыч паражэнняў напаўнялі яго думкі штодня. І, не знаходзячы іншага выхаду, выліваліся ў творчасці.
У час мерапрыемства гучалі ўрыўкі з твораў Франца Шуберта.


































