
Інфармацыйны дайджэст «Падлетак. Правапарушэнне. Адказнасць»
- Details
- Створана 05.05.2021 15:30
Важнасць і неабходнасць асобай юрыдычнай абароны непаўналетніх (асоба ва ўзросце да 18 гадоў) звязана з тым, што дзіця ў сувязі з яго разумовай і фізічнай няспеласцю адчувае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы дарослых.
Акрамя таго, дзеці пастаянна правяраюць як свае магчымасці, так і магчымасці навакольнага іх свету, і хто як ня падрыхтаваны дарослы ў патрэбную гадзіну зможа падказаць, што можна, а што нельга рабіць, якія правы і абавязкі з'яўляюцца са сталеннем, якая наступае адказнасць за парушэнне ўстаноўленых правілаў у грамадстве.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Падлетак. Правапарушэнне. Адказнасць» з серыі «Дзелавы саветнік».
У дайджэсце змяшчаецца інфармацыя, якая раскрывае асаблівасці прыцягнення непаўналетніх да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку юрыдычны змест і значэнне падстаў і мэтаў іх затрымання ў адносінах да распрацаваных этапаў адміністрацыйнага затрымання непаўналетніх асоб. Раскрываюцца адміністрацыйна-прававыя меры, накіраваныя на папярэджанне спажывання непаўналетнімі псіхаактыўных рэчываў.
Інфармацыйны дайджэст адрасаваны кіраўнікам, спецыялістам юрыдычных службаў, а таксама студэнтам юрыдычных факультэтаў.


































