
Віртуальная кніжная выстава «Дзеці вайны»
- Details
- Створана 06.05.2021 10:13
Дзеці вайны – дзеці без дзяцінства... Мы шмат ведаем пра вайну з расказаў ветэранаў, а таксама ад нашых бабуль і дзядуль, якія ў той час былі дзецьмі.
На іх дзяцінства давяліся эвакуацыя, пераезды, голад; нехта страціў блізкіх і апынуўся ў дзіцячым доме, нехта пайшоў на вайну падлеткам.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальную выставу серыі кніг «Дзеці вайны» выдавецтва «Чатыры чвэрці». Гэтая серыя была заснавана ў год 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


































