
Краязнаўчае падарожжа "Маленькі трамвай вялікага горада"
- Details
- Створана 15.05.2012 10:19
11 мая аддзел дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна сумесна з УКТП “Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне” правялі краязнаўчае падарожжа “Маленькі трамвай вялікага горада”.
Сцэнарый цікавага падарожжа на трамваі па вуліцах горада распрацавала і рэалізавала бібліятэкар аддзела дзяцячай літаратуры Надзея Ганчарова. Падчас мерапрыемства Надзея расказала пасажырам, а гэта былі актыўныя чытачы СШ № 25 3 “В” класа са сваім класным кіраўніком Нінай Іванаўнай Варашылавай, пра гісторыю вуліц, плошчы Перамогі, пра бібліятэкі, якія знаходзяцца на гэтых вуліцах, і пра многае іншае. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй віцебскага трамвая і прынялі актыўны ўдзел у віктарыне.
Удзельнікі і арганізатары мерапрыемства ўдзячны начальніку УКТП “Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне” Васілію Міхайлавічу Паўлючкову за асабісты ўдзел і садзейнічанне ў рэалізацыі сумеснага праекта.




















































