
Адкрыццё персанальнай выставы А. Падалінскага «Касмічныя вандроўнікі»
- Details
- Створана 13.05.2021 13:42
12 мая адкрылася персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Падалінскага «Касмічныя вандроўнікі».
Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 13 мая 1955 года ў в. Старая Беліца Сенненскага раёна, скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1977 г.). Сярод настаўнікаў мастака Фелікс Гумен, Анатолій Сухан, Леанід Дзягілеў, Сямён Далматаў, Альберт Някрасаў, Людміла Праснякова.
З'яўляецца ўдзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў. Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Адзін з дыптыхаў, прадстаўленых на выставе, аўтар падарыў бібліятэцы.
Выстава адкрыта да канца мая.


































