
Інстытут сямейна-прававой адказнасці ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 13.05.2021 14:43
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Інстытут сямейна-прававой адказнасці ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».
Сямейнае права з'яўляецца дастаткова складанай галіной права як у тэарэтычным аспекце, так і ў правапрымяняльнай дзейнасці, і мае вызначальнае значэнне для развіцця і ўмацавання сям'і. Сямейна-прававая адказнасць – прадугледжанае сямейным заканадаўствам наступства здзейсненага сямейнага правапарушэння.
У бібліяграфічным спісе адлюстраваны нарматыўныя прававыя акты, кніжныя выданні, артыкулы з перыядычных выданняў па пытаннях сямейнага заканадаўства, шлюбу, асабістых маёмасных і немаёмасных правоў і абавязкаў мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей, апекі і папячыцельства, аховы дзяцінства.
Анатаваны бібліяграфічны спіс адрасаваны практычным работнікам, студэнтам юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам ВНУ, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі сямейнага права.


































