
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Юны фінансіст»
- Details
- Створана 21.05.2021 10:38
20 мая аддзелам эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры ў рамках праекта «Школа фінансавай граматнасці для дзяцей» для вучняў 3 «Б» класа СШ № 18 праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Юны фінансіст».
Супрацоўнікі аддзела абмеркавалі і разабралі з дзецьмі, што такое бюджэт, сямейны бюджэт, што такое даходы i расходы, а таксама пагаварылі аб патрэбах і жаданнях. Школьнікі адказвалі на пытанні, разгадвалі эканамічныя рэбусы.


































