
Бібліятэчны ўрок «У гасцях у казкі»
- Details
- Створана 24.05.2021 10:40
24 мая ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат» супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі ўрок «У гасцях у казкі».
Вучні 1 «А» класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска здзейснілі займальнае падарожжа ў цудоўны свет казак, прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах, зрабілі арыгінальныя закладкі для кніг.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана тэматычная выстава.


































