
Псіхалагічны трэнінг «Уменне быць бацькамі»
- Details
- Створана 31.05.2021 13:50
30 мая ў бібліятэцы прайшоў псіхалагічны трэнінг «Уменне быць бацькамі», прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Педагог дадатковай адукацыі ДУ ДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» Марына Лапавухава падзялілася вопытам канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сям'і. Бацькі атрымалі практычныя парады, як правільна вырашаць праблемы дзяцей, як знаходзіць падыход да іх, дапамагаць развівацца і станавіцца гарманічнымі асобамі.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана кніжная выстава па тэме.


































