
«Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы: самыя вядомыя жанчыны-ўрачы»
- Details
- Створана 15.06.2021 08:50
Прафесія ўрача – адна з найстарэйшых у свеце і адна з самых запатрабаваных і папулярных.
Гістарычна склалася, што ўрачамі былі мужчыны, а жанчыны або выступалі ў якасці асістэнтаў, або зусім выключаліся з дзейнасці. Сур'ёзныя змены сталі адбывацца толькі ў канцы ХІХ стагоддзя, калі сталі з'яўляцца першыя жанчыны-ўрачы.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы прапануюць гісторыі першых жанчын-урачоў, якія насуперак мяцежнай плыні часу захоўвалі мужнасць, настойлівасць і змаглі ажыццявіць сваю мару.


































