
Выстава жывапісу «Паветра» Івана Іванова
- Details
- Створана 16.06.2021 15:50
Выстава алейнага жывапісу «Паветра» (пейзажы, нацюрморты) члена Беларускага саюза мастакоў Івана Іванова адкрылася ў бібліятэцы ў чэрвені. У экспазіцыю ўвайшлі работы, якія адлюстроўваюць прыгажосць роднай зямлі.
Іван Васільевіч нарадзіўся 11 жніўня 1981 года ў г. Даўгаўпілсе. У 2003 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава, працуе настаўнікам у Полацкай дзіцячай мастацкай школе.
Удзельнічае ў рэспубліканскіх і абласных выставах і пленэрах. Творы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Францыі і Канадзе.
Выстава адкрыта да 13 ліпеня.


































