
Сустрэча памяці «В начале великих испытаний»
- Details
- Створана 23.06.2021 08:50
22 чэрвеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча памяці «В начале великих испытаний» у рамках міжнароднага праекта «Астрахань–Мінск–Віцебск: гісторыка-культурны дыялог», прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікамі відэасустрэчы сталі супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, удзельнікі пошукавага руху, краязнаўцы, архівісты.
Дырэктар Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова Ірына Шышкова ў сваім выступленні расказала пра ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны ў Беларусі, стварэнне электронных баз даных пра ўдзельнікаў і ахвяр вайны. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў пошукавага руху ў Беларусі, кіраўнік Віцебскага маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Ваенна-патрыятычны клуб "Пошук"» Анатоль Бурдо ўзгадаў пра вынікі працы аб'яднання ў апошні час. Пра дакументы па ўвекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, ішла размова ў выступленні загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Алены Бондаравай. Намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава расказала пра новыя бібліятэчныя праекты, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны – электронныя рэсурсы «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944» і «Библиотекари Витебщины – в борьбе за Победу. 1941–1945».


































