
Дабрачынная акцыя «Дапаможам разам»
- Details
- Створана 25.06.2021 09:50
24 чэрвеня для Віцебскага прытулку безнаглядных жывёл «Добрык» у бібліятэцы прайшла дабрачынная акцыя «Дапаможам разам».
У скверы перад бібліятэкай былі ўстаноўлены клеткі з жывёламі, якім патрэбны гаспадары, арганізаваны збор ахвяраванняў і пункт прыёму дапамогі прытулку.
Сумесна з валанцёрамі ВДУ імя П. М. Машэрава і гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна праведзена дзіцячая гульнявая праграма: віктарыны, квэст, конкурсы, мадэляванне з паветраных шароў, арыгамі, аквагрым, малюнак на асфальце.


































