
Творчая сустрэча з Лолай Званаровай (г. Масква)
- Details
- Створана 09.07.2021 09:50
12 ліпеня адбылася творчая сустрэча з расійскім літаратуразнаўцам, крытыкам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам Лолай Званаровай (г. Масква).
Лола Уткіраўна распавяла пра свой творчы шлях і адзін з напрамкаў дзейнасці ў якасці галоўнага рэдактара альманаха «Литературные знакомства» і заснавальніка міжнароднага альманаха дзіцяча-юнацкай творчасці «Серебряные сверчки».
Члены маладзёжнай рэдкалегіі часопіса для дзяцей Таццяна Крапівенка і Алена Лушнікава адзначылі, што выданне з'яўляецца некамерцыйным і дае магчымасць аўтарам ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў раскрыць свой літаратурны патэнцыял.
Лола Уткіраўна прэзентавала новыя выданні: манаграфію «Открывающий врата учености: жизнь и творчество Симеона Полоцкого» і кнігу пра вядомага кніжнага графіка, напісаную ў суаўтарстве з Лідзіяй Кудраўцавай, «Серебряный век в Париже: Потерянный рай Александра Алексеева».


































