
Адкрыццё выставы работ удзельнікаў праекта «Творчы раўнд. Рамесная карусель»
- Details
- Створана 20.07.2021 08:50
17 ліпеня адкрылася выстава работ удзельнікаў праекта «Творчы раўнд. Рамесная карусель», які аб'яднаў 25 майстроў з дваццаці гарадоў Беларусі.
Па ўмовах творчага працэсу было прапанавана стварыць пачатковае пано з сэнсавым апісаннем. Абменьваючыся работамі, удзельнікі мелі магчымасць даведацца пра памятныя месцы гарадоў, гістарычныя падзеі, пазнаёміцца адзін з адным. Да завяршэння кожнай работы іншыя майстры яе не бачылі – у гэтым заключаецца інтрыга калектыўнага праекта-гульні, удзельнікаў якой аб'яднаў народны клуб аматараў лапікавага шыцця «Рошва» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.
У цэнтры экспазіцыі – квілт экалагічнай тэматыкі «Свет без межаў», створаны майстрамі Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Даніі, Германіі і Францыі.
Выстава адкрыта да 13 жніўня.


































