
Літаратурны квэст «Ёсць такая кніга»
- Details
- Створана 20.07.2021 11:48
19 ліпеня ў рамках праекта «Летні клуб чытання» супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры правялі для школьнікаў лагера дзённага знаходжання «Сонейка» літаратурны квэст «Ёсць такая кніга».
Падчас праходжання квэста рабяты прачыталі ўрыўкі з кнігі Д. Дэфо «Рабінзон Круза» на англійскай і рускай мовах, разгадалі вераўчаны рэбус індзейцаў, прайшлі выпрабаванні піратаў, пашырылі веды па геаграфіі і батаніцы: даведаліся, як збіраць і сушыць расліны, ствараць з іх гербарый і пано для ўпрыгожвання дома. А таксама школьнікі ўспомнілі правілы бяспекі паводзін у лесе і на вадаёме.



































