
Урок-гутарка «У кожным сэрцы хай жыве Дабро»
- Details
- Створана 05.08.2021 09:31
3 жніўня для навучэнцаў школьнага лагера сярэдняй школы № 34 г. Віцебска супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў правялі ўрок-гутарку «У кожным сэрцы хай жыве Дабро».
Праграма «Міласэрнасць» заклікана спрыяць развіццю маральных якасцяў, пачуцця спагады і суперажывання да людзей з абмежаванымі магчымасцямі па стане здароўя.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое жэставая мова і шрыфт Брайля, а падчас гульні «Закрытымі вачыма» змаглі адчуць, што значыць не мець магчымасць бачыць.
Напрыканцы ўрока былі праведзены экскурсія па бібліятэцы і майстар-клас па вырабе мяккай цацкі.


































