
Бібліятэка і школа: аспекты ўзаемадзеяння
- Details
- Створана 27.08.2021 14:44
26 жніўня спецыялісты ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Першамайскага раёна г. Віцебска» правялі ў бібліятэцы інструктыўна-метадычную нараду з настаўнікамі пачатковых класаў, прымеркаваную да пачатку навучальнага года.
На нарадзе было разгледжана шырокае кола прафесійных пытанняў, у тым ліку абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і бібліятэк.
Адкрыла пасяджэнне метадыст Першамайскага РАА г. Віцебска Святлана Русецкая. У сваім выступленні яна адзначыла неабходнасць і значнасць супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і культуры.
Загадчык сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Таццяна Лузан падчас экскурсіі па бібліятэцы азнаёміла педагогаў з гісторыяй, структурай і дзейнасцю ўстановы, расказала аб рэалізацыі сумесных праектаў устаноў адукацыі горада і Віцебскай абласной бібліятэкі.
Бібліятэкар аддзела перыядычных выданняў Алена Брускова правяла для ўдзельнікаў нарады бібліяграфічны агляд перыядычных выданняў «У дапамогу педагогу».
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках бібліятэчнага праекта «Бібліятэка – школе».


































