
Вакцынацыя: абаронімся разам ад COVID-19
- Details
- Створана 13.09.2021 11:00
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі па Віцебскай вобласці 9 верасня ў бібліятэцы прайшла сустрэча з прадстаўніком Віцебскага абласного цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Загадчык аддзела эпідэміялогіі Сяргей Конышаў распавёў пра вакцынацыю і санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, а таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных.


































