
Мікалай Шарснёў прыняў удзел у святкаванні Дня бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 15.09.2021 15:01
15 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў наведаў Віцебскую абласную бібліятэку.
У ходзе візіту кіраўнік вобласці прыняў удзел у адкрыцці абноўленага аддзела абанемента, азнаёміўся з дзейнасцю структурных падраздзяленняў бібліятэкі, высока ацаніўшы работу з падрастаючым пакаленнем, а таксама матэрыяльна-тэхнічную аснашчанасць і дызайн памяшканняў, створаныя камфортныя ўмовы для чытачоў любых узростаў.


































