
Творчая сустрэча з пісьменніцай Тамарай Красновай-Гусачэнка
- Details
- Створана 20.09.2021 14:08
15 верасня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, аўтарам гімна г. Віцебска, старшынёй Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», пісьменнікам Тамарай Красновай-Гусачэнка.
Асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху Тамары Іванаўны прадсталі перад удзельнікамі сустрэчы на кадрах відэапрэзентацыі «Сквозь города и годы...». На творчай сустрэчы прагучалі вершы, найбольш сугучныя настрою аўтара ў цяперашні час. Усіх прысутных уразіла вершаваная трылогія «Фронтовые письма», якую прачыталі Тамара Краснова-Гусачэнка, яе ўнучка Дар'я Краснова, і паэтэса Галіна Загурская. З трылогіяй «Фронтовые письма» Тамара Краснова-Гусачэнка стала пераможцай міжнароднага конкурсу «Нашей Победе – 75!».
На сустрэчы таксама выступілі паэты Мікалай Намеснікаў і Аляксандр Раткевіч, пісьменнікі Валерый Марчанка і Валерый Касаткін. А навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска Яўген Ганчар і Дар'я Збуржынская падарылі ўсім цудоўныя песні пра Беларусь.


































