
Прэзентацыя літаратурнага клуба аматараў паэзіі
- Details
- Створана 20.09.2021 09:50
16 верасня адбылася прэзентацыя літаратурнага клуба аматараў паэзіі. З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел як вядомыя, так і маладыя паэты і выканаўцы горада Віцебска. Адкрылі свята ўдзельнікі народнага клуба «ЛитКофейник» пад кіраўніцтвам Алега Сяшко.
Яркія, запамінальныя вершы прачытала маладая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Радзіхоўская.
Сваёй творчасцю падзяліліся ўдзельнікі тэатра-студыі аўтарскай песні Андрэй Котаў, Дзяніс Быкоўскі, Цімафей Чысцякоў. Сярод гасцей мерапрыемства былі маладыя паэты з Германіі Ада Баброва і Аляксандр Багданоўскі.
Прагучалі вершы Вольгі Багаслоўскай, Юліі Залатой, Карыны Бараноўскай, Вікторыі Лукашэвіч, Наталлі Аляшкевіч. Пасяджэнні клуба плануецца праводзіць у бібліятэцы кожны месяц. Яго ўдзельнікаў чакае мноства насычаных мерапрыемстваў, а таксама незабыўныя сустрэчы, знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі.


































