
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Духоўны аптымізм у музыцы»
- Details
- Створана 19.10.2021 10:15
18 кастрычніка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася чарговая лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова.
Лектар на прыкладзе жыцця і творчасці кампазітараў XVIII–XX стст. раскрыў тэму духоўнага аптымізму ў музыцы. У час мерапрыемства ў выкананні Аляксандра Віктаравіча прагучалі творы Франца Шуберта, Людвіга ван Бетховена, Фрэдэрыка Шапэна і Дзмітрыя Шастаковіча.


































