
Анатаваны каталог інтэрнэт-спасылак «Адукацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт для дзяцей»
- Details
- Створана 25.10.2021 13:46
Адукацыя з выкарыстаннем анлайн-рэсурсаў – трэнд, што захапляе ўсё большы лік краін і карыстальнікаў.
Сістэма адукацыйных парталаў – зручнае для навучэнцаў і выкладчыкаў інфармацыйнае і навучальнае асяроддзе, якое дае магчымасць карыстальніку задавальняць індывідуальныя інфармацыйныя і адукацыйныя запатрабаванні, атрымліваць неабходныя веды для навуковай і практычнай дзейнасці, а таксама падае сродкі для інфармацыйнага пошуку і прафесійных зносін.
Электронная чытальная зала прапануе вашай увазе анатаваны каталог інтэрнэт-спасылак «Адукацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт для дзяцей», дзе кожны зможа знайсці карысную для сябе інфармацыю па асноўных прадметах адукацыйных праграм дашкольнай, пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.


































