
Дзень інфармацыі для супрацоўнікаў Віцебскіх электрычных сетак, філіяла РУП “Віцебскэнерга”
- Details
- Створана 01.08.2012 15:44
- Апублікавана 01.08.2012 15:44
31 ліпеня ў рамках агульнабібліятэчных мерапрыемстваў, прысвечаных Году кнігі, увазе спецыялістаў Віцебскіх электрычных сетак, філіяла РУП “Віцебскэнерга”, была прадстаўлена мастацкая літаратура розных жанраў (фантастыка, дэтэктывы, раманы пра каханне), а таксама перыядычныя выданні сучаснага друку, якія знаходзяцца ў аддзеле абанемента.
Для найбольш поўнага азнаямлення з бібліятэкамі краіны быў паказаны відэафільм аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі “Крыстал душы”.



































