
Дабрачынная акцыя «Кнігі ў падарунак»
- Details
- Створана 02.11.2021 09:34
1 лістапада супрацоўнікі аддзела абанемента і МБА перадалі ў дар бібліятэцы Установы ЛПП № 4 УДВП МУС па Віцебскай вобласці больш за 150 кніг.
Сярод іх класічныя творы, навукова-пазнавальныя выданні, сучасная замежная і айчынная проза, гістарычныя раманы, фантастыка. Акцыя праходзіла ў рамках дабрачыннай праграмы «Міласэрнасць».
Кнігі былі сабраны чытачамі, неабыякавымі да лёсу людзей, якія з прычыны акалічнасцяў апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Па словах Мікалая Хоміча, бібліятэкара дадзенай установы, менавіта добрая кніга дапамагае чалавеку пераасэнсаваць сваё жыццё, змяніць яго ў станоўчы бок і паверыць у сябе.
Разам мы зможам падарыць радасць чытання кожнаму чалавеку.


































