
Сеанс адначасовай гульні ў шахматы з Андрэем Кавалёвым
- Details
- Створана 08.12.2021 14:29
7 снежня ў бібліятэцы адбыўся сеанс адначасовай гульні ў шахматы на 20 дошках з вядомым беларускім шахматыстам, міжнародным гросмайстрам Андрэем Кавалёвым. Мерапрыемства было прымеркавана да юбілею нашага знакамітага земляка.
Міхаіл Ляшчынскі ўручыў юбіляру Ганаровую грамату Віцебскага абласнога савета дэпутатаў за папулярызацыю шахматаў у нашай краіне і свеце.
Андрэй Кавалёў выступіў з навінамі са свету шахматаў і правёў сеанс адначасовай гульні.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана выстава па тэме мерапрыемства.


































