
Сустрэча з Аляксандрам Крываносам
- Details
- Створана 20.12.2021 16:00
20 снежня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам рэдакцыі газеты «Культура» РВУ «Культура і мастацтва» Аляксандрам Крываносам. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў культуры Віцебскай вобласці, бібліятэчныя спецыялісты.
Прадставіў Аляксандра Паўлавіча начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Мікалаевіч Падгурскі, які ваказаў пажаданне аб тым, каб на старонках газеты «Культура» размяшчалася больш матэрыялаў краязнаўчага характару, анансаваліся культурныя мерапрыемствы Віцебшчыны.
Аляксандр Крыванос расказаў аб газеце «Культура» і яе структуры, акцэнтаваў увагу на змесце некаторых рубрык, на наглядных прыкладах раскрыў сутнасць работы журналістаў і актуальнасць пытанняў, якія ўзнімаюцца на старонках газеты, падзяліўся планамі работы і перспектывамі развіцця выдання.
Удзельнікі сустрэчы задавалі шмат пытанняў і выступалі з прапановамі і пажаданнямі: бачыць на старонках выдання больш матэрыялаў аб рабоце рэгіянальных бібліятэк, клубаў, асвятляць падзеі тэатральнага і музейнага жыцця Віцебскага рэгіёна, пісаць пра людзей культуры з глыбінкі.


































