
Лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка»
- Details
- Створана 21.12.2021 12:33
20 снежня ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка», прысвечаная тэме маральнасці мастацтва.
Падчас мерапрыемства Аляксандр Віктаравіч выканаў санату мі мінор у трох частках Франца Ёзафа Гайдна, п'есу «Декабрь. Святки» з фартэпіяннага цыкла Пятра Ільіча Чайкоўскага «Времена года» і некалькі накцюрнаў Фрэдэрыка Шапэна.


































