
Міжнародны анлайн-конкурс літаратурнай творчасці
- Details
- Створана 21.12.2021 14:54
20 снежня ў бібліятэцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага расійска-беларускага анлайн-конкурсу літаратурнай творчасці «Паспрабуй, пачытай!».
Кіраўніцтва правядзеннем конкурсу і яго арганізацыйнае забеспячэнне ажыццяўлялі Курская абласная бібліятэка для дзяцей і юнацтва і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Агульным кіраўніцтвам займаўся аргкамітэт Курскай абласной бібліятэкі для дзяцей і юнацтва.
Пераможцы (навучэнцы 7–9-х класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў) атрымалі Дыпломы I, II і III ступені і салодкія прызы ад арганізатараў праекта.
Спіс удзельнікаў конкурсу і іх работ ад Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, якія занялі прызавыя месцы.
Намінацыя «Кніга, якая адкрыла мне свет» (аб лепшых творах мастацкай літаратуры).
1 месца – Елізавета Кузьмінчук. 8 «А» клас, ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска» («Библия»).
1 месца – Елізавета Садкоўская. 8 «А» клас, ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» (О'Брайен С. «Сова по имени Уэсли. История любви совы и человека»).
2 месца – Яна Калмычэнка. 8 «А» клас, ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» (Мурашова Е. В. «Класс коррекции»).
2 месца – Соф'я Бабічава. 7 «В» клас, ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» (Голицын С. М. «Сорок изыскателей»).
3 месца – Аліна Ляшко. 8 «А» клас, ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска» (Волков А. М. «Волшебник Изумрудного города»).
3 месца – Вераніка Пшанічная. 8 «Е» клас, ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска імя В. Ф. Маргелава» (Мартин Ч. «Ловец огней на звездном поле»).
Намінацыя «Забыты куфар, ці Што дала мне гістарычная кніга?»
1 месца – Ксенія Дзямешка. 8 «А» клас, ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» (Макиавелли Н. «Государь»).


































