
Адкрыццё персанальнай выставы Аляксея Пшанко «Зімовая ўверцюра»
- Details
- Створана 23.12.2021 13:51
22 снежня адкрылася персанальная выстава жывапісных работ члена Беларускага саюза мастакоў Аляксея Пшанко «Зімовая ўверцюра».
Мастак прадставіў як новыя работы «Город птиц», «Первый снег», «Город с трамвайным сообщением», «Проходящая мимо Снежная Королева с котом», так і напісаныя раней; яны адрозніваюцца казачнасцю і музычнасцю, напоўнены глыбокім філасофскім сэнсам, дабрынёй і святлом.
У мерапрыемстве прыняў удзел артыст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Балотнік.


































