
Літаратурныя чытанні «Разам з кнігай у Новы год!»
- Details
- Створана 30.12.2021 08:17
29 снежня для навучэнцаў школьнага лагера сярэдняй школы № 40 г. Віцебска супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі літаратурныя чытанні «Разам з кнігай у Новы год!».
Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй галоўнага каляндарнага свята – Новага года, даведаліся шмат цікавага пра навагоднія традыцыі розных краін, узгадалі галоўных герояў папулярных навагодніх казак, а таксама замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні віктарыны «Пра Новы год».
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстаўка «Разам з кнігай у Новы год!», на якой былі прадстаўлены папулярныя дзіцячыя казкі і творы, прысвечаныя навагодняй тэматыцы. Дапоўніў мерапрыемства мультфільм «Чабурашка – сакрэт свята».


































