
Па розныя бакі, але побач з татам
- Details
- Створана 30.12.2021 09:50
28 снежня бібліятэка па ініцыятыве Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (сумесна з установамі «Папраўчая калонія № 3» і «СІЗА-2») рэалізавалі сацыяльны праект «Па розныя бакі, але побач з татам».
Мэта праекта: даць магчымасць бацькам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, мець зносіны са сваімі дзецьмі ў фармаце «анлайн».
Падчас відэасувязі асуджаныя бацькі чыталі творы дзіцячых класікаў, абмяркоўвалі надзённыя справы ў школе і дома. Не абышлося без сюрпрызу – ім стаў Дзед Мароз, які перадаў кожнаму дзіцяці падарунак ад таты напярэдадні самага доўгачаканага і чароўнага зімовага свята. У якасці памятнага прэзента ад бібліятэкі сталі кнігі калядных гісторый вядомых казачнікаў.


































