
Чароўныя навагоднія казкі і гісторыі
- Details
- Створана 04.01.2022 14:01
3 студзеня супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці правялі ў школьным лагеры сярэдняй школы № 40 г. Віцебска бібліятэчны ўрок «Чароўныя навагоднія казкі і гісторыі» і майстар-клас «Упрыгожваем ёлку: вырабы з паперы».
Разам з першакласнікамі чыталі кнігі пра зіму, Новы год і Каляды, інсцэніравалі ўрывак з п'есы-казкі Самуіла Маршака «Дванаццаць месяцаў», глядзелі і абмяркоўвалі мультфільм «Рукавічка» паводле сцэнарыя ўраджэнкі горада Віцебска Жанны Вітэнзон, расказвалі свае дзіўныя навагоднія гісторыі.
Мерапрыемства прайшло ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат».


































