
Дыялогавая пляцоўка «Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 06.01.2022 11:14
5 студзеня ў бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка актыву арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый горада Віцебска, тэмай якой стала абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўным арганізатарам дыялогавай пляцоўкі стала старшыня каардынацыйнага савета арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Віцебска, старшыня Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларыса Аленская.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Глушын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Сакалова, дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Аляксандр Дзядзінкін.
У ходзе мерапрыемства выказалі свой пункт гледжання таксама старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Кульценка, старшыня камісіі па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Віцебскага абласнога савета ветэранаў Ларыса Бруева і іншыя ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі.


































