
Доступ да Электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium
- Details
- Створана 19.01.2022 10:43
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна падключана да Электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com.
ЭБС Znanium.com змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; манаграфіі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, педагогіцы і інш.
Для работы з ЭБС Вам неабходна зайсці на сайт з любога камп'ютара, падключанага да сеткі бібліятэкі.


































