
Гутарка «Твае першыя фінансы»
- Details
- Створана 26.01.2022 13:13
25 студзеня ў рамках праекта «Школа фінансавай пісьменнасці для дзяцей» супрацоўнікі агульнай чытальнай залы арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком ААТ «Белаграпрамбанк» для вучняў 2 «А» класа СШ № 2 г. Віцебска.
Начальнік аддзела рознічных продажаў Наталля Бышнёва пазнаёміла дзяцей з базавымі паняццямі са свету фінансаў. Дзеці паглядзелі пазнавальны відэаролік, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе, дзе самых актыўных чакалі падарункі.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана тэматычная выстава.


































