
Сустрэча з дырэктарам Гарадской і рэгіянальнай бібліятэкі г. Франкфурта-на-Одэры (Германія)
- Details
- Створана 18.04.2012 07:55
16 красавіка 2012 супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы сумесна з прадстаўнікамі Інстытута імя Гётэ ў г. Мінску была падрыхтавана і праведзена сустрэча з доктарам Дыркам Вісэнам, дырэктарам Гарадской і рэгіянальнай бібліятэкі г. Франкфурта-на-Одэры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчыкі аддзелаў абласной бібліятэкі, калегі з гарадской сеткі бібліятэк, а таксама Наваполацкай, Полацкай і Аршанскай ЦБС.


































