
Гутарка «Фитотерапия: достоинства и предосторожности»
- Details
- Створана 26.04.2022 11:15
Значэнне раслін у жыцці чалавека велізарна. Што трэба ведаць аб лекавых раслінах? Як правільна прыгатаваць гаючыя зборы, настоі, вітамінныя напоі і чаі, каб яны прыносілі карысць і не маглі нашкодзіць?
25 красавіка ў рамках цыкла гутарак «Прыроды мудрыя парады» ў бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам фармацэўтычных навук, дацэнтам ВДМУ Наталляй Лапавай.
Наталля Валер'еўна расказала аб асаблівасцях прымянення лекавых раслін, прадставіла відэапрэзентацыю па дадзенай тэме, а таксама адказала на пытанні прысутных.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана выстава «Есть в травах и цветах целительная сила».


































